Акіян
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Акія́н (па-лацінску: Oceanus, па-грэцку: Ὠκεανός у старажытных грэкаў і рымлянаў містычная рака, якая цячэ вакол усяго свету) — большая частка гідрасферы Зямлі, прадстаўленая ў выглядзе вялікіх абшараў салёнай вады.Акіяны пакрываюць прыблізна ¾ паверхні Зямлі (361 млн.км², ці 70,7% паверхні планеты). Размяшчэнне кантынентаў дазваляе выдзяляць пяць акіянаў:
- Ціхі акіян
- Атлантычны акіян
- Індыйскі акіян
- Арктычны акіян
- Паўднёвы акіян (некаторыя навукоўцы яго не выдзяляюць у асобны акіян)
Межы паміж акіянамі вызначаны Міжнароднай Гідраграфічнай камісіяй. Даследаваннем акіянаў займаецца раздзел навукі які мае назву акіянаграфія.
Зьмест |
[рэдагаваць] Размяшчэнне акіянаў
У склад акіянаў уваходзяць і меншыя водныя абшары: моры, залівы, каналы, пралівы якія ад астатніх частак акіяна могуць аддзяляцца паўвыспамі, выспамі ці архіпелагамі. Усе гэтыя водныя запасы Зямлі маюць назву сусветны акіян.
[рэдагаваць] Рэльеф дна
Большая частка дна акіянаў прадстаўляе роўную паверхню, так званыя абісальныя раўніны. Іх сярэдняя глыбіня — 5 км. У цэнтральных частках усіх акіянаў размешчаны ўзвышшы на 1 – 2 км — сярэдзінна-акіянічныя хрыбты, якія звязаны ў адзіную сетку. Хрыбты раздзелены трансформнымі разломамі на часткі, якія праяўляюцца ў рэльефе невялікімі ўзвышшамі, перпендыкулярнымі хрыбтам. На абісальных раўнінах размяшчаецца вялікая колькасць адзінкавых гор, частка з якіх выступае над паверхняй вады ў выглядзе выспаў. Большасць гэтых гор — згаслыя ці дзейнічаючыя вулканы. Пад цяжарам гары акіянічная кара прагібаецца і гара марудна апускаецца ў ваду. На ёй утвараецца каралавы рыф, надбудоўвае вяршыню, у выніку ўтвараецца каралавая выспа — атол.
Калі акраіна кантынента пасіўная, то паміж ім і акіянам размешчаны шэльф — падвадная частка кантынента — і кантынентальны схіл, паступова пераходзячы ў абсіальную раўніну. У тых месцах, дзе акіянічная кара пагружаецца пад кантыненты размешчаны глыбокаводныя жолабы — найбольш глыбокія часткі акіянаў.
[рэдагаваць] Акіянічныя цячэнні і іншыя з'явы
Бесперапынны вецер над паверхняй акіяна (пасаты), рознасць засаленняў вядзе да ўзнікнення акіянічных цячэнняў — перамяшчэнне вялікіх мас акіянічнай вады, якія выклікаюць кліматычныя змены ў многіх краінах свету. Землятрусы на дне акіянаў, вулканы, апоўзні выклікаюць хвалі катастрафічнай велічыні — цунамі. Дзякуючы сіле прыцягнення Месяца і Сонца выклікаюцца зрухі мас вады, якія называюць прылівамі.
[рэдагаваць] Экалогія акіянаў
Акіян з’яўляецца месца жыхарства многіх формаў жыцця:
- рыбы
- кітовыя (кіты, дэльфіны)
- галаваногія (васьміногі, кальмары)
- ракавыя (лобстэры, крэветкі)
- планктон
- каралы
- водарасці
[рэдагаваць] Клімат
Акіян — адзін з асноўных фактараў фарміравання клімату Зямлі. Пад уздзеяннем сонечнай радыяцыі вада выпараецца і пераносіцца на кантыненты, дзе выпадае ў выглядзе розных атмасферных ападкаў. Акіянічныя цячэнні пераносяць нагрэтыя ці ахалоджаныя воды ў іншыя шыроты і ў значнай ступені адказны за размеркаванне цяпла на планеце.
Вада валодае вялікай цеплаёмістасцю, таму тэмпература акіяна мяняецца павольней, чым тэмпература паветра ці зямлі. Блізкія да акіяна раёны маюць меншыя штодзённыя і сезонныя змены тэмпературы.
[рэдагаваць] Эканоміка
Акіяны маюць вялікае транспартнае значэнне: вялікая колькасць грузаў перавозіцца караблямі паміж сусветнымі марскімі партамі. Па кошце перамяшчэння адзінкі грузу, на адзінку адлегласці, марскі транспарт самы танны, але не самы хуткі. У канцы 19, пачатку 20 стагоддзяў, для скарачэння працягласці марскіх шляхоў пабудаваны каналы, асноўныя гэта Панамскі і Суэцкі.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Акіян — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў