Web Analytics

See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Культура - Вікіпэдыя

Культура

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Гэты панятак мае шмат адценьняў сэнсу, ён ахоплівае шырокі й разнастайны сьвет зьяваў. Таму, мабыць, культура й не паддаецца дакладнаму акрэсьленьню.

Відавочна, што ёсьць пэўная сутнасная сувязь паміж паняткамі “культура” ды “культ”. Бярдзяеў пісаў: “Культура нарадзілася з культу, вытокі як сакральныя…”

Нямецкі філёзаф Вільгельм Вунт выводзіў слова “культура” з лацінскага дзеяслова “colere”, што азначае апрацоўваць, абрабляць. Адсюль і пайшло “cultus agri” – сельская гаспадарка. Значэньня панятку культура з лацінскае мовы Вунтам перакладаецца як клопат, скіраваны на паляпшэньне жыцьця.

Культуру таксама вызначаюць як “другую прыроду”. Гэтае азначэньне паходзіць са Старажытнай Грэцыі, калі Дэмакрыт лічыў культуру “другой натурай”.

Культура – гэта прастора, што вакол чалавека і адначасова ўнутры яго. Культура – гэта негенэтычная памяць, тое, што не перадаецца аўтаматычна, а ствараецца. Мамардашвілі ахарактэрызаваў культуру як “намаганьне чалавека быць”. Культура – гэта сьвет ілюзыяў, які супрацьстаіць рэальнасьці (у сьвеце ілюзыяў чалавек можа знайсьці паратунак ад рэальнасьці).

Існуюць некалькі падыходаў да дасьледаваньня культуры:

  1. дзейнасны падыход (культура разглядаецца як творчая дзейнасьць чалавека, як працэс і вынік творчай дзейнасьці чалавека), гэты падыход актыўна распрацоўваў Карл Маркс.
  2. аксыялягічны (каштоўнасны) падыход (культура разглядаецца як нейкая сыстэма каштоўнасьцяў, як прастора, у якой дамінуе той ці іншы сьветапогляд, вызначальныя каштоўнасныя арыентацыі асобы і сувязі паміж людзьмі).
  3. функцыянальны падыход (культура разглядаецца як сыстэма функцыяў, роляў, якую культура адыгрывае ў адносінах да чалавека, па задаволеньні патрэбаў). Заснавальнікам гэтага падыходу зьяўляецца ангельскі антраполяг Браніслаў Маліноўскі. Адрозьненьне паміж культурамі, на ягоную думку, выяўляецца толькі ў розных спосабах задаволеньня чалавечых патрэбаў.
  4. семіятычны (знакавы) падыход (культура разглядаецца як сыстэма знакаў і сымбаляў, і гэты тэкст неабходна расшыфраваць, знайсьці культурны код). Гэтага падыходу прытрымліваліся постструктуралісты ды постмадэрністы.
  5. псыхааналітычны падыход (культура разглядаецца ў непасрэднай сувязі з псыхічнымі працэсамі, сьвядомым і несьвядомым), яго прытрымліваліся Фройд, Фром, Юнг.


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -